Аграсядзіба «Даліна Утульнасці» знаходзіцца ў 12 км ад Мінска – у вёсцы Сёмкава, на тэрыторыі ландшафтнага парку ў англійскім стылі XVIII стагоддзя.

1-2021-08-15-3-DJI_0833pb_1330.jpg

На тэрыторыі аграсядзібы захаваны ўсе здаровыя дрэвы, якія раслі тут да пабудовы комплексу, таму захавалася атмасфера старасвецкага парку.

2-2021-08-15-3-DJI_0778pb_1330.jpg

Адна з альтанак комплексу ідэальна падыходзіць для назірання за птушкамі: яна знаходзіцца на больш высокім месцы, чым іншыя пабудовы, у гушчары парка, побач з дупламі жаўны. На тэрыторыі максімальна захавана натуральная расліннасць паркавай зоны, што ўяўляе цікавасць для даследчыкаў флоры і аматараў адпачынку на дзікай прыродзе. Пра велічную гісторыю Сёмкава вам будуць нагадваць і прадметы інтэр’ера банкетнай залы, рупліва сабраныя гаспадаром аграсядзібы.

Побач з комплексам праходзіць часткова захаваная пад’язная дарога да палаца, паабапал якой растуць ліпы. Іх узрост – больш за 200 гадоў, а дыяметр – каля трох метраў! Ад сядзібы рукой падаць – каля 200 метраў – да сядзібна-паркавага комплексу “Сёмкава”, дзе можна бавіць час самастойна ці замовіць адну з экскурсій.

3-2021-08-15-1-A29V2625pb_1330.jpg

Размяшчэнне

На тэрыторыі аграсядзібы “Даліна Утульнасць” знаходзяцца 2 гасцявых дома з усімі зручнасцямі. Першы дом разлічаны на 6-8 чалавек, другі – на 8 чалавек.

Арганізацыя мерапрыемстваў

Банкетная зала на 30–35 чалавек (магчыма асобная арэнда)

Танцавальная зала са святламузыкай

Харчаванне

Арганізавана, пад замову (банкетнае меню, абеды)

Самастойна (маецца абсталяваная кухня з неабходным посудам)

Альтанкі

2 альтанкі на 10-15 чалавек

1 на 70 чалавек з зонай барбекю

Лазня

Руская лазня. Парыльня на 10 чалавек.

Спорт

Спартыўная пляцоўка для гульні ў тэніс і міні-футбол. Більярд на тэрасе.

Віды адпачынку

Лазня. Спартыўныя гульні. Святы. Вяселле. Карпаратыўны адпачынак. Юбілеі.

Дадатковыя паслугі (па папярэднім запісе)

Забаўляльная праграма (на аграсядзібе)

  • Вядучы святаў, вяселля, карпаратыва (па-беларуску);
  • Дзіцячы аніматар (беларуская і руская мова);
  • Заняткі ў тэатральнай студыі “Мара Хмары”;
  • Вечар традыцыйнай песні, танца, музыкі;
  • Міні-спектакль, традыцыйныя песні і музыка да каляндарных святаў: Каляды, Масленіца, Купалле, Дажынкі, Дзяды і г.д.;

Майстар-класы

  • Фларыстыка (букеты, вянкі, габелены, кампазіцыі і г. д.);
  • Гліна (посуд, цацкі, музычныя інстументы);
  • Гіпс (магніты, барэльефы, сувеніры);
  • Традыцыйныя танцы;
  • Ценевы тэатр;
  • Экалогія і мы (сарціроўка смецця, арганічная гаспадарка, выраб дамкоў і сталовак для птушак і г. д.)
Экскурсіі.

Отзывы

Пакінуць каментар
Каб пакінуць каментар, вам неабходна аўтарызавацца.