Парэчча

Адмяніць

апісанне

У 30 кіламетрах на поўнач ад Гродна, сярод лясоў на беразе возера Малочнае, знаходзіцца былое мястэчка Парэчча, якое ў 1862 годзе перасекла знакамітая чыгуначная лінія Санкт-Пецярбург - Варшава. Таму тут шмат чаго - упершыню! Гэта першыя ў Беларусі чыгуначны вакзал і дэпо, першы прыстанцыйны парк, першыя дамы для чыгуначнікаў, першая вадакачка з вежай.

Цяпер Парэчча - невялікае курортнае мястэчка, у якім размяшчаюцца санаторыі "Парэчча" і "Світанак" з іх лячэбнай мінеральнай вадой, гразямі і іншымі працэдурамі. Два мясцовыя храмы – царква Казанскай іконы Божай Маці (1901 г.) і касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Нястомнай Дапамогі (1906 г.) – блізкія і па часе збудавання, і па матэрыяле, з якога яны выкананы (дрэва), і па сваёй стылістычнай прыродзе. .

Тэкст Анатоля Варава

фатаграфіі

Водгукі

Пакінуць каментар
Каб пакінуць каментар, вам неабходна аўтарызавацца.