Ахрэмаўцы

Адмяніць

апісанне

Ахрэмаўцы (яны ж Бяльмонты) – аграгарадок у Браслаўскім раёнае Віцебскай вобласці, размешчаны на беразе возера Дрывяты, за 10 км на паўднёвы ўсход ад Браслава, Ахрэмавецкі сельсавет.

Насельніцтва – 1209 чалавек.

1-2019-07-04-6--DJI_0147pb_1330.jpg

Навукоўцы сцвярджаюць, што назва гэтай вёскі паходзіць ад прозвішча Ахрэмавіч. Сапраўды, шляхта з такім прозвішчам мела тут землі яшчэ ў XVII ст. Але сучасныя Ахрэмаўцы (спасылка на рускую версію Ахремовцы) – гэта насамрэч дзве вёскі: Ахрэмаўцы і Бяльмонты. У 1976 г. іх аб’ядналі ў адну і аддалі перавагу назве Ахрэмаўцы, бо Бяльмонты падаліся занадта ўжо «заходнім» тапонімам.

А яшчэ раней гэтая зямля (спасылка на матэрыял Падарожжа з Жыгамонтам: Ахрэмаўцы, яны ж Бяльмонты) звалася Альгердаўшчына, ад імя нашага слаўнага князя Альгерда… Словам, гісторыя вёскі вельмі даўняя, што і пацвердзілі археолагі, якія знайшлі тут курганны могільнік культуры смаленска-полацкіх доўгіх курганоў, – 76 паўсферычных і авальных насыпаў IX–X стст.

У 1768 г. Юзаф Гільзен узвёў мураваны касцёл і ў сваім маёнтку Бяльмонты. Але пасля Другой сусветнай вайны бальшавікі разабралі храм на цэглу і касцёл застаўся толькі на фотаздымках Яна Булгака. На тым самым месцы новы храм збудавалі толькі ў 2003 г. Асвяцілі касцёл у гонар Узвышэння Святога Крыжа.

Пазней нашчадкі Юзафа Гільзена прадалі Бяльмонты графу Мікалаю Мануцы, італьянцу па паходжанні.

У пачатку 19 стагоддзя Бяльмонты перайшлі да сям'і Плятэраў.

Плятэры сабралі музейную калекцыю, багатую бібліятэку (у гады Першай сусветнай вайны яна была вывезена ў Петраград). Граф Фелікс Плятэр наладзіў тут лясную гаспадарку, пабудаваў некалькі фабрык па апрацоўцы драўніны, а таксама заклаў аранжарэі, дзе вырошчвалі персікі, інжыр і вінаград, якія карысталіся вялікім попытам на еўрапейскіх рынках.

4-Бельмонты,-рисунок.jpg Палац у Бяльмонтах на малюнку Напалеона Орды

Да Першай сусветнай вайны ў палацы захоўваліся архівы Мануцы і Плятэраў – аж з XVI ст. Бібліятэка на 3000 кніг, карцінная галерэя, каштоўная мэбля – усё гэта было вывезена ў Расію, дзе і знікла без следу.

Палац Плятэра быў часткова разбураны. Больш позняя драўляная сядзіба згарэла падчас Другой сусветнай вайны.

7-2019-04-28-2--DJI_0606pb_1330.jpg

Сёння ж ад колішняга маёнтка з прыгожай французскай назвай часткова захаваўся толькі Бяльмонтаўскі парк, які ў свой час лічыўся другім па велічыні пасля Нясвіжскага.

фатаграфіі

Водгукі

Пакінуць каментар
Каб пакінуць каментар, вам неабходна аўтарызавацца.