Іказнь

Адмяніць

апісанне

Аграгарадок (да 2009 года вёска) у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Іказнь уваходзіць у склад Цяцеркаўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 15 км на ўсход ад Браслава, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Мёры, на аўтамабільнай дарозе Браслаў — Мёры.

Насельніцтва на стан 2005 года складала 305 чалавек.

Месца вельмі маляўнічае і атмасфернае — прыродная азёрная прыгажосць спалучаецца з культурна-гістарычнай спадчынай. Тут знаходзяцца славуты касцёл Божага Цела, Свята-Мікалаеўская царква, іншыя невялікія архітэктурныя помнікі.

Iказнь месціцца ў зоне балтыйскага і фінскага тапанімічнага пласта, значыць, старажытныя назвы тут балцкія і фінскія. Па меркаванні навукоўцаў, назва Іказнь мае фінскае паходжанне і азначае “акно”.

У гістарычныя крыніцы вёска Іказнь патрапіла ажно ў 1499 г., калі ўсе навакольныя землі набыў сабе за 200 коп грошаў сакратар вялікай княгіні Алены Іван Сапега. Праз тры гады Іван Сямёнавіч становіцца намеснікам браслаўскім, і ў тым жа годзе княгіня Алена выдае яму прывілей на землі і людзей. А яе муж, вялікі князь Аляксандр, за добрую і верную службу падпісвае грамату аб наданні Івану Сапегу яшчэ чатырох валок незаселенай зямлі і маёнтак Іказнь “з равами малымі, каналамі, рыбнымі ставамі, млынам” і ўсім іншым, што сюды адносіцца.

У касцёле ў Іказні хрысцілі маленькага Генрыха Дмахоўскага, будучага знакамітага скульптара і паўстанца. Пасля паўстанняў 1831 і 1863 гг. Дмахоўскі эмігрыраваў у Амерыку, узяў там імя Генры Д. Сандэрс i стварыў бюсты Вашынгтона, Касцюшкі, Томаса Джэферсана і іншых выбітных асоб для будынка кангрэса ў Вашынгтоне.

Больш падрабязна пра Іказнь у матарыяле Юрыя Жыгамонта.

фатаграфіі

Водгукі

Пакінуць каментар
Каб пакінуць каментар, вам неабходна аўтарызавацца.