12 сакавіка 1613 года. Жыровічы сталі мястэчкам

Аўтар: Н. Суслава
Фота: C. Плыткевіча, з адкрытых крыніц

Дабрацца да гэтага населенага пункта вельмі проста - Жыровічы знаходзяцца ў 10 км ад раённага цэнтра - Слоніма, у 138 км ад Гродна. Гісторыя яго ўзнікнення вельмі цікавая. У другой палове XVIII стагоддзя вялікі князь літоўскі Аляксандр Ягелончык дараваў маёнтак Жыровічы вяльможа Аляксандру Солтану.

Zhirovichi.jpg

Неўзабаве Аляксандр Солтан паставіў на месцы здабыцця выявы Жыровіцкай іконы Божай Маці драўляную царкву. Паступова вакол храма сталі сяліцца людзі, якія імкнуліся да манаскага жыцця. Упершыню дакументальна зафіксавана існаванне манастыра ў 1587 годзе - актам, які сведчыць, што адзін з братоў Солтанаў прадаў іншаму брату частку маёнтка.

НВ-22553-1.jpg

Лік жадаючых памаліцца перад цудадзейным абразом увесь час рос – адпаведна, развіваўся і сам манастыр.

У XVII-XVIII стагоддзях у Жыровічах узводзяцца Успенскі сабор, Яўленская царква, Крыжаўзвіжанская царква. У некаторым аддаленні будуецца драўляная царква Святога Георгія. У 1644 годзе Жыровічы атрымалі статус горада, праз 8 гадоў гораду было дадзена магдэбургскае права. У 1655 годзе падчас Крывавага патопу казакі спалілі Жыровічы і кляштар.

541f451d57f39d6bede08a2d03c63711.jpg

Цяпер у Жыровічах дзейнічаюць Свята-Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр, Мінская духоўная семінарыя і Акадэмія, рэгенцкае вучылішча.

Сёння Жыровічы з'яўляюцца не толькі рэлігійным цэнтрам, але і месцам, якое ахвотна наведваюць турысты як у складзе груп, так і індывідуальна.