pl | en | de | ru

Буслы касцёлу не здрадзілі!

Аўтар: C. Плыткевіч
Фота: аўтара

У пачатку красавіка грамадскасць ускалыхнула навіна аб тым, што абвалілася частка сцяны ў былым касцёле на вуліцы Ленінскай у вёсцы Зэмбін.

1 Зембин.jpg

Руіны касцёла ў Зэмбіне незвычайныя – іх упрыгожвае скульптура Панны Марыі на франтоне будынка і гняздо буслоў ля падножжа крыжа. Пасля абвальвання часткі сцяны раённыя ўлады загаварылі пра неабходнасць дэмантажу часткі касцёла, бо ён знаходзіцца вельмі блізка ад дарогі і з’яўляецца небяспечным для машын і мінакоў.

2 Зембин 2.jpg

Я з'ездзіў тады ў Зэмбін, каб зафіксаваць гэты гістарычны момант.

Дарога была перакрыта, ля касцёла дзяжурылі супрацоўнікі ДАІ.

3 Зкмбин, аист.jpg

Я сфатаграфаваў не толькі разбурэнні, але і бусла, які вярнуўся ў сваё роднае гняздо. Тады ў матэрыяле я напісаў, што невядома, ці атрымаецца яму сёлета вывесці тут птушанят.

Прайшло тры месяцы. Пра лёс касцёла не было ніякай інфармацыі, я вырашыў паглядзець, у якім стане ён цяпер знаходзіцца.

Аказалася, што за гэты час там нічога не змянілася.

4-DJI_0767.jpg

Дарога па-ранейшаму перакрыта блокамі, машыны аб'язджаюць касцёл, а ў гняздзе пад крыжам сядзяць два амаль сталыя буслікі.

5-A29V3690_1330.jpg

У небе лётаюць ластаўкі і вялікія буслы.

6--A29V3688_1330.jpg

Я выбраў ракурс, каб зрабіць максімальна сімвалічны кадр. У ім ёсць і гняздо з крыжам, і бусел з птушанятамі, і арабіна з чырвонымі ўжо ягадамі на руінах сцяны.

7-A29V3764_1330.jpg

І ў гэты момант буслікі пачалі спрабаваць узлятаць!

8-A29V3782_1330.jpg

Не ведаю, што кажа той, які справа, хутчэй за ўсё, дзеліцца сваім пакуль яшчэ невялікім вопытам, але ў дакладнасці магу прывесці словы бабулі, якая праходзіла побач: “Добрыя птушкі – працавітыя. Зранку да вечара лётаюць, носяць дзецям ежу, не тое, што нашы п'яніцы...”

9-10-A29V3828.jpg

З зямлі бачна, у якім стане знаходзіцца франтон будынка – ён сапраўды можа абваліцца ў любы момант, але хочацца верыць у цуд. Хочацца спадзявацца, што знойдзецца фінансаванне, будзе прынята рашэнне пра рэстаўрацыю будынка і ён стане упрыгожаннем не толькі Мінскай вобласці, але і ўсёй Беларусі.


Зэмбін знаходзіцца на скрыжаванні турыстычных шляхоў, у гэтага мястэчка багатая гісторыя і губляць у ім такія архітэктурныя помнікі – гэта злачынства перад нашымі нашчадкамі.

12-DJI_0783.jpg

Буслы касцёлу не здрадзілі. Што скажуць людзі?



Самыя папулярныя Самыя абмяркоўваюцца