en | de | pl | ru

Анатоль Варава: «Не думаў, што столькі людзей прыйдзе па мае кнігі і аўтографы!»

Аўтар: C. Плыткевіч
Фота: аўтара

Учора ў офісе турыстычнай кампаніі «Віаполь» адбылася знакавая падзея – аўтограф-сесія легендарнага экскурсавода і выбітнага аўтара Анатоля Варавы. Ён прэзентаваў сваю кнігу «Этюды о Беларуси».

1-A29V3091_1330.jpg

Ці можаце ўявіць сабе чаргу аж на вуліцы з ахвочых набыць краязнаўчую кнігу?

2-A29V3115_1330.jpg

А яна была! І гэта вельмі радасны факт.

3-A29V3214_1330.jpg

Прыйшлі экскурсаводы старой школы, была і моладзь.

4-A29V3171_1330.jpg

Анатоль Варава паўтары гадзіны без перапынку падпісваў свае кнігі.

5-A29V3185_1330.jpg

– Ніколі не думаў, што прыйдзе столькі людзей, – сказаў ён пасля заканчэння аўтограф-сесіі. – На жаль, не змог ні з кім пагаварыць – не хацелася крыўдзіць іншых, якія стаялі ў чарзе. Душу, вядома, гэта мерапрыемства сагрэла, але мне менш за ўсё мне хочацца быць у цэнтры ўвагі. Прыемна, што людзі памятаюць мае экскурсіі, шануюць папярэдняе выданне кнігі, радасна, што яна запатрабавана і цяпер.

8-A29V3251_1330.jpg

Адна з прыхільніц таленту Анатоля Варавы прынесла кнігу дваццацігадовай даўнасці, я сфатаграфаваў абодва выданні.

7-A29V3254_1330.jpg

На кожнай старонцы папярэдняга выдання былі падкрэсленні і пазнакі – яна аказалася сапраўдным памагатым у экскурсійнай працы.

6-A29V3245_1330.jpg

Новая кніга выдадзена па ініцыятыве і на сродкі турыстычнай кампаніі «Віаполь». Я думаю, яна стала не толькі выдатным рэкламным ходам, але і прыбытковым праектам.

9-A29V3130_1330.jpg

Мы віншуем Анатоля Георгіевіча з выданнем кнігі, жадаем здароўя і новых творчых праектаў. А фірме «Виаполь» – росквіту і добрых турыстаў!



Самыя папулярныя Самыя абмяркоўваюцца