Палацава-паркавы ансамбль Валовічаў у вёсцы Свяцк атрымаў другое жыццё

Аўтар: Аддзел інфармацыі

15 мая адкрыта першая чарга аб'екта - палацава-паркавага комплексу ў вёсцы Свяцк - пасля рэканструкцыі і частковай рэстаўрацыі.

hkhmon7vf957c5t0hm6sag0ppwcwopsv.jpg

Пасля рэканструкцыі ў склад палацава-паркавага комплексу ўвойдуць гасцініца, SPA-цэнтр, рэстаран, бровар, залы для правядзення выставак, канферэнцый і прэзентацый. У гатэлі змогуць размесціцца 58 чалавек.

Уздоўж дарогі каля яблыневага саду, якая вядзе да комплексу, закладзена алея ліп. Гістарычна ў гэтым месцы таксама была падобная алея палацавага парка.

Палацава-паркавы ансамбль Валовічаў у вёсцы Свяцк у 1779 годзе ўзвёў італьянскі архітэктар Джузэпэ Сака.

4qlv9falyzjsk5x9bgyj6dkb6rgr2n88.jpg

Палац - помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. Да 2005 года там працаваў санаторый, пасля комплекс быў закінуты.

У 2009 годзе комплекс перададзены ва ўласнасць адкрытага акцыянернага таварыства "Санаторый "Азёрны".

У 2017 годзе пасля навуковых даследаванняў пачалася рэстаўрацыя, рэканструкцыя і падрыхтоўка да ўключэння яго ў турыстычную дзейнасць.



Самыя папулярныя Самыя абмяркоўваюцца