pl | en | de | ru

Дзе ў наваколлі Браслава найлепш сустрэць світанак?

Аўтар: C. Плыткевіч
Фота: аўтара

Браслаўскі раён з'яўляецца папулярным турыстычным рэгіёнам Беларусі. Ён славіцца мноствам азёраў, аграсядзіб і прыгожымі храмамі на высокіх узгорках.

Мы цудоўна ведаем, што людзям на адпачынку патрэбны не толькі дах над галавой, добрае надвор'е, але і як мага больш прыемных ўражанняў і эмоцый.

1 Озеро Береже.jpg

Узыход ці захад сонца такія эмоцыі могуць даць. Але дзе ў наваколлі Браслава найлепш сустрэць пачатак новага дня?

2 Браславщина, закат.jpg

Мы вырашылі дапамагчы падарожнікам і падказаць найбольш папулярныя кропкі агляду ў Браслаўскім раёне.

3 Браслав, городище, костел.jpg

У першую чаргу, гэта, безумоўна, старажытнае гарадзішча ў самім Браславе. Нашы продкі, продкі, хутчэй за ўсё, пра прыгажосць не думалі, яны абіралі самыя высокія месцы, каб лепш бараніцца ад ворагу. Але мы можам скарыстацца іх напрацоўкамі.

4 Браслав, городище, туман.jpg

Вось такім імглістым можа быць світанак у Браславе. З браслаўскага гарадзішча – яно ў левай частцы кадра – адкрываецца панарама на азёры Дрывяты і Навяты, паміж імі знаходзяцца царква і касцёл, жылая забудова, у розны час году ў залежнасці ад надвор'я тут могуць атрымацца вельмі цікавыя здымкі.

5-2021-05-16-6-AJ3I8189_1330.jpg

Другое добрае месца для фатаграфавання знаходзіцца на вуліцы Набярэжнай. З яе адкрываецца цудоўная панарама на возера Неспіш. І яе галоўнай “разыначкай” з'яўляецца верхавіна касцёла ў Слабодцы.

6-2021-05-30-3-AJ3I1979_1330.jpg

Да яго амаль дзесяць кіламетраў, але наяўнасць даўгафокуснай оптыкі дазваляе зрабіць самыя розныя кадры.

7-2021-05-29-1-AJ3I9656_1330.jpg

Усё залежыць ад стану надвор'я, аблокаў, колеру неба.

8-2021-05-29-1-A29V0862_1330.jpg

Сёлета я вырашыў не проста зрабіць фатаграфіі, а зафіксаваць у часе, як сонца падымаецца над гарызонтам і набліжаецца да слабодкаўскага касцёла.

Атрымаўся вось такі відэаролік. Не ідэальны, вядома, але ранішні рамантычны настрой ён,як мне здаецца, стварае.

9 Масковичи.jpg

Трэцяя цікавая кропка знаходзіцца на паўвыспе за вёскай Маскавічы.

10-2021-05-16-2-DJI_0736_1330.jpg

Вось так паўвыспа паміж азёрамі Недрава і Неспіш выглядае раніцай.

11-2009-04-27_0527_1330.jpg

Адсюль да Слабодкаўскага касцёла значна бліжэй.

12-2009-04-27_0556_1330.jpg

І здымаць яго можна з раніцы да вечара.

13-2019-07-02-3--0793_1330.jpg

Поспех, як гэта часта бывае, залежыць ад стану прыроды. А мы набліжаемся да Слабодкі яшчэ бліжэй.

15 Озовая гряда во время фестиваля.jpg

Панарама возера Поцех досвіткам. Справа – Слабодкаўская озавая града. Злева прасвечваецца рака Друйка.

14 Рассвет над Слободкой.jpg

Са Слабодкаўскай озавай грады таксама можна здымаць раніцай. Але гэта вельмі праблематычна, бо ад дарогі частку шляху трэба прайсці пешкі і ў шмат якіх месцах замінае ўзбярэжная расліннасць.

16-2022-03-15-1-A29V9730_1330.jpg

А вось з боку вёскі Альхоўцы можна заехаць на бераг возера Поцех і зрабіць такі здымак. Але гэта магчыма толькі ў канцы восені, зімой і ў пачатку вясны, калі сонца ўстае пазней. Улетку яно ўзыходзіць нашмат лявей за касцёл.

22-00022125_984.jpg

Перад мостам праз рэчку Друйка перад вёскай Вусце ёсць поле, з якога таксама можна фатаграфаваць Слабодкаўскі касцёл.

23-2012-07-03_q9_5855_1330.jpg

Там ёсць магчымасць прайсці направа ці налева, каб выбраць лепшы ракурс.

19-01.15.08_887.jpg

Гэты здымак зроблены двадцаць пяць год назад з процілеглага берага возера Недрава.

20-2005-08-07_4714_1330.jpg

Тады сфатаграфаваць буслоў досвіткам я не дадумаўся. А малюнак з незаселенай паўвыспы, якая размясцілася паміж азёрамі Войсо, Недрава і Неспіш, атрымваецца прыгожы.

21-2009-04-27_0512_1330.jpg

Туды можна заехаць на машыне з боку вёскі Креўня.

21-2---2021-05-16-1-DJI_0699_1330.jpg

Так досвіткам глядзіцца сама паўвыспа – яна ў левай частцы кадра.

17 Костел в Слободке.jpg

Каб лепш уявіць усе кропкі для ранішніх фотаздымкаў, пакажам вёску Слабодка з іншага боку. Возера Поцех адразу за ёй, возера Недрава за Слабодкаўскай озавай градой, якая ў самым цэнтры кадра. Паўвыспа Маскавічы – над касцёлам. Паўвыспа паміж трыма азёрамі – крыху правей і далей. А вуліца Набярэжная на самай далёкай перспектыве. У кадры нават горад Браслаў злёгку праглядаецца – да яго каля дзесяці кіламетраў…

24-DJI_0491pb_1330.jpg

Плануючы рамантычную раніцу, безумоўна, трэба ўзгадаць і знакамітую гару Маяк паміж азёрамі Струста і Снуды.

25-00022130_887.jpg

Яшчэ гадоў дваццаць назад з яе адкрывалася выдатная панарама на возера Струста.

26-A29V9906_1330.jpg

Але зараз гэта месца выглядае вось так: дрэвы і хмызняк возера Струста схавалі.

27-A29V9954_1330.jpg

А вось на фоне возера Снуды фатаграфавацца яшчэ можна. І адгэтуль, дарэчы, таксама бачна верхавіна касцёла ў Слабодцы. На гары Маяк за тры рублі можна ўзняцца на аглядную вышку, але гэта толькі ў працоўны час…

28 Гора Маяк.jpg

Наваколле гары Маяк пасля дажджу. На вузкім пярэсмыку паміж паўвыспамі знаходзіцца адна з самых папулярных у нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» платных стаянак. Яна мае назву Перацяг. Некалі існаваў водны турыстычны маршрут па Браслаўскіх азёрах і шмат якія турысты вырашалі сэканоміць час – не агінаць велізарную паўвыспу паміж азёрамі Струста і Снуды, а перацягнуць байдаркі праз вузкую палоску сушы. Адгэтуль і назва.

29-2021-08-01-2--0361_1330.jpg

Ранішняя Браслаўшчына дае магчымасць рабіць і такія кадры.

30 Лосиха с лосенком на фоне Иказни.jpg

Усё дзякуючы перасечанай мясцовасці, чаргаванню горак і нізін. Браслаўскі раён – лепшае месца ў Беларусі для фотаздымкі ласёў. Толькі тут іх можна сфатаграфаваць на фоне царквы ці касцёла.

31 Лосиха на фоне костела в Слободке.jpg

Пазнаёце наш ужо добра вядомы слабодкаўскі храм? А ласіха з ласяняцем – на фоне царквы ў вёсцы Іказнь…

32 Журавли на рассвете.jpg

Жураўлі таксама браслаўскія. Іх фатаграфаваць не так проста, але ў Браслаўскім раёне лягчэй за ўсё.

33 Озеро Береже 2.jpg

І світанкі здымаць таксама прасцей, бо ўзыходнае сонца адлюстроўваецца ў кожным возеры. А іх ураёне – больш за трыста!

Для сапраўдных рамантыкаў засталася дробязь – выбрацца ў Браслаўскае Паазер'е…



Самыя папулярныя Самыя абмяркоўваюцца