en | de | pl | ru

Купалле ў цэнтры Еўропы

Аўтар: C. Плыткевіч
Фота: аўтара

Бывае такое: плануеш фотаздымкі на выходныя ў Мінскай вобласці, а апынаешся ў… Віцебскай. І ўсё – з-за атрыманай карыснай інфармацыі.

Знайшоў ільняное поле ў квецені недапалёку ад Мінска, прапанаваў Каці Ваданосавай зрабіць фотасесію на яго фоне, а яна кажа:

– Мы ў суботу едзем у «Запаведны востраў» на Купалле…

1-AJ3I7034pb_1330.jpg

І вось першыя кадры з берага возера Івесь: Каця з мужам ставяць намёт.

2-AJ3I7040pb_1330.jpg

Дзяўчыны з гурта «Варган» плятуць купальскія вянкі.

3-A29V7841pb_1330.jpg

Дзеці рыхтуюць купальскае вогнішча.

На сядзібе «Запаведны востраў» варыцца сыр.

9-AJ3I7213pb_1330.jpg

Антураж сядзібы вельмі спрыяе кожнай святочнай імпрэзе.

І не дзіўна, што ў гэта ж час сюды зазірае турыстычная група, для якой Алесь Цвірка праводзіць экскурсію і арганізуе пачастунак.

6-AJ3I7223pb_1330.jpg

А фатографы захоплены русалкамі.

Гэтай тэме можна было б прысвяціць асобны фотарэпартаж – ахвотныя ўзяць удзел у здымках могуць запісвацца! – але цяпер мне трэба нічога не прапусціць з купальскага свята.

11-AJ3I7084pb_1330.jpg

Кацю са Стэфай ужо ангажаваў фотажурналіст Аляксей Сталярович.

11-1--AJ3I7532pb_1330.jpg

Дзяўчыны з гурта «Варган» падносяць да купальскага вогнішча апошнія ўпрыгожанні і адпраўляюцца на прычал аграсядзібы «Запаведны востраў».

12-AJ3I7075pb_1330.jpg

Гурт «Варган» з'яднаў людзей, зацікаўленых традыцыйнай культурай беларусаў. Калектыў займаецца вывучэннем і адраджэннем народнай творчасці: песеннай, танцавальнай, інструментальнай. Пры гэтым яны імкнуцца захаваць аўтэнтыку песень і танцаў, арыгінальную манеру іх выканання. Месца для правядзення Купалля абралі сімвалічнае – зусім побач, на іншым беразе возера Івесь, знаходзіцца знак «Цэнтр Еўропы». І ўласнік аграсядзібы «Запаведная выспа» Алесь Цвірка быў зацікаўлены ў правядзенні свята.

13-AJ3I7346pb_1330.jpg

По яго ініцыятыве ў праграму імпрэзы ўключылі водную частку – трансфер чальцоў групы ў вёску Івесь на карабліку «Сварожыч».

15-AJ3I7326pb_1330.jpg

Вось шматлікія госці выпраўляюць артыстаў ад прычала.

14-AJ3I7331pb_1330.jpg

А гэта Аляксей Сталярович і Ларыса Малашеня.

Аляксей праявіў журналісцкую настойлівасць і ўціснуўся ў нашу лодку, якая суправаджала «Сварожыч».

А ў Ларысы здарылася маленькая трагедыя: яна забылася народны «строй».

– Перад святам дзяўчатам часам сніцца страшны сон, што яны прыехалі на Купалле – і няма ў чым яго сустракаць. Дык вось у мяне менавіта гэта і адбылося, – кажа Ларыса, якая неаднаразова была арганізатарам падобных імпрэз.

16-AJ3I7372pb_1330.jpg

У небе згушчаюцца хмары, у вузкім прасвеце «Сварожыч» здаецца казачным караблём, але купальская песня, што ляціць над возерам Івесь, вяртае нас у Беларусь.

17-AJ3I7355pb_1330.jpg

Караблік падплывае да берага, дзяўчыны ідуць па вёсцы, запрашаючы ўсіх жадаючых узяць удзел у свяце.

18-A29V8169pb_1330.jpg

Па дарозе ўражае адна бабуля, якая стаіць ля плота.

19-1-A29V8118pb_1330.jpg

«Вой, дзетачкі, і я так спявала, – прыгаворвае бабулька. – Мы таксама сустракалі Купалле…»

19-AJ3I7458pb_1330.jpg

А кульмінацыя свята ўсё бліжэй.

20-AJ3I7619pb_1330.jpg

Урачысты момант запальвання купальскага вогнішча.

21-AJ3I7567pb_1330.jpg

І традыцыйныя карагоды вакол яго.

22-AJ3I7693pb_1330.jpg

Увесь гэты час гучаць сапраўдныя купальскія песні, я вылоўліваю ўдзельнікаў свята ў самых аўтэнтычных народных строях. Вядома, Кацярына Ваданосава трапляе ў кадр.

23-DJI_0816pb_1330.jpg

На заходзе неба загараецца чырвоным полымем. Ад гэтага тое, што адбываецца на паляне, здаецца яшчэ больш сімвалічным. А цэнтральны слуп усё не валіцца. І рух вакол вогнішча то паскараецца, то запавольваецца.

І ў гэты момант ты адчуваеш моц сапраўднага народнага свята, разумееш, што кожны беларус павінен пабываць тут ці ў іншым падобным месцы, каб усвядоміць сваю належнасць менавіта да гэтай зямлі.

Нарэшце цэнтральны слуп валіцца, пачынаецца другі этап свята. Здымаць у цемры вельмі праблематычна, я настройваюся на ранішнія кадры.

25-DJI_0845pb_1330.jpg

Але выбіраю не Івесь, а возера Крывое.

26-DJI_0902pb_1330.jpg

Здымаю таксама сваю любую выспу-сэрца.

Прыгожая ў нас зямля, ці не так?

Прыгожыя на ёй жывуць людзі.

І вельмі хочацца, каб наша жыццё было шчаслівым…


Каментары
Пакінуць каментар
Каб пакінуць каментар, вам неабходна аўтарызавацца.
Самыя папулярныя Самыя абмяркоўваюцца