У жыцці кожнага мастака бываюць падзеі, што нагадваюць яму пра першыя творчыя крокі, даюць магчымасць успомніць тых людзей, якія паўплывалі на фармаванне яго творчай асобы.
У мінулую пятніцу я ізноў сутыкнуўся з родным лясным тэхнікумам. І адбылося гэта дзякуючы ініцыятыве дырэктара мастацкай галерэі нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Ларысы Міхайлаўны Лысенка, якая прыдумала творчы праект і запрасіла мяне прыняць у ім удзел.
Мастацкая галерэя знаходзіцца ў будынку аднаго з карпусоў былога езуіцкага калегіума, помніка архітэктуры XVIII стагоддзя.
Агульная плошча выставачных залаў складае 1000 квадратных метраў.
Унікальная экспазіцыя галерэі знаёміць з гісторыяй горада і ўсёй Беларусі праз творы мастацтва яккультавага, так і свецкага характару.
У экспазіцыі галерэі пададзены калекцыі іканапісу і партрэтнага мастацтва XVIII–XX стст., выяўленчага мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя.
Наведвальнікаў галерэі ўражвае стацыянарная выстава «Сценапіс XII–XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскага храма ў Полацку», што не мае аналагаў у свеце.
Яна знаёміць з роспісамі Спаскай царквы, што захаваліся і дайшлі да нас праз дзевяць стагоддзяў.
Мастацкая галерэя мае два выставачныя залы, гравёрную майстэрню і мастацкі салон.
У адным з выставачных залаў да 1160-годдзя города Полацка Ларыса Міхайлаўна Лысенка вырашыла арганізаваць сумесную выставу маіх фатаграфій і зробленых з іх у гравёрнай майстэрн гравюр.
Як я мог адмовіцца ад такога праекта, калі гравюры рабіліся на такім жа друкаваным станку, на якім некалі працаваў Францыск Скарына, ды яшчэ і рукамі студэнтаў Полацкага ляснога каледжа?
Вось сучасная гравюра па матывах твора Францыска Скарыны.
А гэта выразанае на лінолеуме выява медзведзяняці Васілісы – нарыхтоўка для гравюры па маёй фатаграфіі.
Старажытныя металічныя ступенькі, якія вядуць на трэці паверх, дзе размясцілася наша выстава.
Пачатак экспазіцыі.
Агульны выгляд выставачнай залы.
«Красны Бор» і яго суседзі.
Краснаборскі зубр і гравюры студэнтаў Полацкага ляснога каледжа.
Урачысты момант адкрыцця выставы, Ларыса Міхайлаўна кажа, чаму прапанавала ўзяць удзел у праекце менавіта мне.
Пра родны каледж і магчымасці ў ім для творчасці гаворыць Кацярына Леанідаўна Захарава.
Яна працуе бібліятэкарам, вядзе краязнаўчы гурток. Магчыма, студэнты Кіра Ігошына і Аляксей Сямашка менавіта з яе імем будуць праз дзесяцігоддзі асацыяваць родны коледж. Я, напрыклад, успамінаю Георгія Васільевіча Чабатара, які прыклаў нямала намаганняў, каб да юбілеяў роднай навучальнай установы выдаваліся памятныя кнігі. Успамінаю тых выпускнікоў тэхнікума, дзякуючы якім мне ўдалося стварыць фотаальбом «Нечаканая Беларусь».
А ў суседняй зале малююць дзеці. Жыццё працягваецца…
P.S. Выстава «Нечаканы Полацк» будзе працаваць да 19 чэрвеня. Мастацкая галерэя знаходзіцца ў горадзе Полацку па адрасе вул. Стралецкая, 4а-4.