Майскія выхадныя: перамаглі Багданавы і браслаўскія барсукі

Аўтар: C. Плыткевіч
Фота: аўтара

Перад кожнымі выхаднымі ў нас узнікае дылема: куды ехать? Выбар маршрута мае вялікае значэнне, бо падарожжы заўсёды звязаны з работай – я імкнуся сумяшчаць карыснае з прыемным і здымаю падарожныя аб'екты, неабходныя выдавецтву ў дадзены момант. Ці папаўняю калекцыю цікавостак Беларусі, якая заўсёды патрэбна.

Гэтым разам мне хацелася паздымаць разліў Прыпяці ў наваколлі Турава, а яшчэ трэба было завяршаць кнігу пра гарадзенскія замкі, але патэлефанавалі Валодзя і Таня Багданавы і запрасілі ў Слабодку. На мінулым тыдні мы ўжо былі ў іх у гасцях, я сфатаграфаваў ваўка, бабра, шэрых чапляў, але побач былі яшчэ норы барсукоў, на якія ў мяне не хапіла часу. Патэнцыйная магчымасць зафіксаваць жыццё чырвонакніжных жывёл і запрашэнне сяброў сталі вызначальнымі – мы выбралі Браслаўшчыну!

1-2022-05-01-1-DJI_0773pb_1330.jpg

Першая кропка здымкі – вёска Касцяневічы. Тут знаходзіцца касцёл Незаганнага зачацця Панны Марыі – помнік архітэктуры позняга барока, пабудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя.

Каменны касцёл быў узведзены ў 1763 годзе на месцы былога драўлянага касцёла Св. Ігната Лаёлы 1662 года пабудовы.

2-2022-05-01-2-DJI_0816pb_1330.jpg

Месца ўпадзення ракі Сэрвач у Вілію. Я заехаў сюды, каб праілюстраваць анонс кнігі Усевалада Сцебуракі, у якой расказваецца пра наваколле Крывічоў. Вядома, пасля стварэння Вілейскага вадасховішча узровень вады ў гэтых рэках падняўся, але тым цікавей чытачам будзе параўнаць успаміны дзядулі Усевалада і сучасны стан прыроды.

3-2022-05-01-11-A29V4911pb_1330.jpg

Памятны крыж на месцы былога касцёла ў вёсцы Сэрвач. Некалі яна належала роду Козел-Паклеўскіх. Яго прадстаўнікі прынялі актыўны ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага ў 1863 годзе, браты Вінцэнт і Міхал Козел-Паклеўскія загінулі ў баі каля вёскі Уладыкі і былі таемна пахаваныя бацькам пад крыптай касцёла.

4-2022-05-01-11-A29V4922pb_1330.jpg

Вось так цяпер у Сэрвачы выглядае былая сядзіба Козел-Паклеўскіх, якія аддалі сваё жыццё за незалежнасць нашай зямлі. Уражвае?!

5-2022-05-01-11-A29V4949pb_1330.jpg

Я здымаю руіны, рэшткі парка, капліцу-пахавальню на мясцовых могілках – усе гэтыя аб'екты ўвойдуць у славутасці Вілейскага раёна.

6-2022-05-01-12-A29V4959pb_1330.jpg

А гэта ўжо сучасная народная творчасць. Сустрэліся з такой прыгажуняй на ўскраіне вёскі Дабровічы.

7-2022-05-01-3-DJI_0879pb_1330.jpg Абалона ракі Сэрвач каля гарадскога мястэчка Крывічы

Пра жыццё мястэчка ў першай палове дваццатага стагоддзя вельмі цікава расказвае Анатоль Сцебурака. Я толькі фіксую дэталькі.

8-2022-05-01-3-DJI_0861pb_1330.jpg

Гняздо буслоў з прыгожым краявідам. Бачны касцёл Святога Андрэя.

У Крывічах ёсць аб'екты, што напамінаюць пра польскія і расійскія часы: ваярскія пахаванні, помнік выхадцу з гэтых месцаў Іосіфу Ходзьку, які стаў ваенным геадэзістам, генерал-лейтэнантам Генеральнага штаба рускага войска.

11-2022-05-01-5-DJI_0941pb_1330.jpg

Рака Сэрвач на ўскраіне Будслава. Касцёл Ушэсця Панны Марыі я здымаў ужо неаднаразова, цяпер канцэнтруюся на іншых мясцовых выбітнасцях.

12-2022-05-01-15-A29V4989pb_1330.jpg

У суседняй вёсцы Палессе захаваліся рэшткі маёнтка роду Аскеркаў.

13-2022-05-01-15-A29V5034pb_1330.jpg

Цікава, што проста ў парку знаходзяцца старажытныя курганныя могільнікі.

А на ўскраіне Палесся размясцілася незвычайная аграсядзіба Яўгена Апанасевіча.

Ён зрабіў стаўку на актыўны турызм, прапануе для кліентаў гатовую праграму, у якую ўваходзіць пешаходная экскурсія па балоце і водны паход па рацэ Сэрвач. На здымках рыштунак для турыстаў і бар з вельмі цікавай назвай, якая цалкам адпавядае папярэдняму прызначэнню будынка.

18-2022-05-01-7-DJI_0980pb_1330.jpg

Касцёл Найсвятой Панны Марыі ў Параф'янава. Гэты храм – помнік архітэктуры неабарока – быў пабудаваны ў 1900–1908 гадах на сродкі, сабраныя вернікамі пад кіраўніцтвам ксяндза Баляслава Корна, ініцыялы якога адціснуты на цэгле, з якой зроблена святыня.

Сцены і калоны ўнутры касцёла Найсвятой Панны Марыі некалі былі дэкараваны 13 гіпсавымі гарэльефамі са сцэнамі пакутаў Хрыста, зробленымі ў 1927 годзе ў Варшаве. Напачатку 1960-х храм зачынілі і ператварылі ў склад мясцовага спіртзавода. У будынак заязджалі трактары і машыны, ён быў завалены скрынямі і смеццем. У 1989 годзе касцёл вярнулі вернікам, адрамантавалі і аднавілі. Сёння яго прыход налічвае каля дзвюх тысяч вернікаў, храм стаў галоўнай выбітнасцю Параф'янава.

Зусім іншыя ўражанні пакідае суседняя вёска Сітцы.

21-2022-05-01-18-A29V5058pb_1330.jpg

Сядзіба ў Сітцах упершыню згадваецца ў 1567 годзе як уласнасць магнацкага роду Хадкевічаў. У XVII–XVIII стст. яна належала Бжастоўскім. У 1798-м Сітцы сталі ўласнасцю роду Дамейкаў. Адзін з яе ўласнікаў – Тадэвуш Дамейка – быў родным дзядзькам вядомага геолага, географа, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі.

17-2022-05-01-18-AJ3I0640pb_1330.jpg

Сядзібны комплекс у Сітцах меў панскі маёнтак, гаспадарчыя пабудовы, аранжарэю і пейзажны парк. Да сённяшняга дня захавалася толькі барочная заязная брама (у якой некалі быў драўляны механізм, што забяспечваў ход вялікага гадзінніка з зязюляй), калоны порціка палаца, некалькі гаспадарчых будынкаў XVIII–ХIХ стагоддзяў, агароджа і стары парк з 500-гадовым дубам-«патрыярхам».

16-2022-05-01-18-A29V5091pb_1330.jpg 19-2022-05-01-8-DJI_0992pb_1330.jpg Царква св. Георгія ў Сітцах

Яшчэ больш сумныя адчуванні ўзнікаюць пасля наведання вёскі Кіякова. Назва яе, магчыма, пачынаецца ад Аляксандра Кіякоўскага, які валодаў гэтымі землямі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. Менавіта прадстаўнікі дадзенага роду заклалі на мяжы стагоддзяў параўнальна вялікую сядзібу на невысокай тэрасе ракі Сэрвач. Каля палаца былі збудаваны гаспадарчыя пабудовы: вяндлярня, кузня, склеп, лядоўня, ферма, стайня і інш. У 1907 г. Кіякоўскія будуюць у сядзібе капліцу. Пад тэрасай знаходзіўся ўваход у крыпту. На жаль, цяпер тут можна ўбачыць толькі руіны ў жудасным стане. Безумоўна, мне трэба было іх сфатаграфаваць, але ў рэпартажы гэтыя кадры не пакажу.

22-2022-05-01-19-A29V5121pb_1330.jpg

Падзялюся лепш здымкамі кветак, якія апанавалі рэшткі старажытнага парка.

А час ужо падціскае, мне трэба ехаць на сустрэчу з барсукамі!

Безумоўна, яны не здагадваюцца пра свае перспектывы стаць фотамадэлямі, але я на гэта вельмі спадзяюся. Апынаюся каля барсучыных нор за паўгадзіны да заходу, усталёўваю камеру на штатыў метрах у трыццаці і пачынаю чакаць…

23-2022-05-01-20-A29V5131pb_1330.jpg

І гэты радасны момант адбываецца: з нары вылазяць адначасова два барсукі!

24-2022-05-01-20-A29V5151pb_1330.jpg

Адзін з іх адразу хаваецца за горкай, другі падымаецца ўгару па градзе. Я чакаю, пакуль ён дойдзе да пралесак, але барсук вырашае палепшыць свае жыллёвыя ўмовы.

Бачылі некалі, як жывёлы цягаюць лісце ў свае норы?

Вось так – дзвюма пярэднімі лапамі…

Неўзабаве барсук ізноў вылазіць з нары, падымаецца на горку і раптам вылоўлівае мой пах. Секунда на разважанне – і бягом назад, у нару!

Усё. Работа закончана. Дзень пражыты нездарма…



Самыя папулярныя Самыя абмяркоўваюцца