Музей “беларускай маляванкі” адкрыты!

Аўтар: C. Плыткевіч
Фота: аўтара

18 траўня 2023 года стане знакавай датай у гісторыі беларускага мастацтва – менавіта ў гэты дзень у Заслаўі адкрыўся першы і пакуль адзіны ў краіне Музей “беларускай маляванкі”.

Гэтаму папярэднічала трыццаціпяцігадовая праца супрацоўнікаў Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”, якія збіралі ў розных кутках Беларусі творы народных мастакоў. З цягам часу менавіта горад Заслаўе стаў уладальнікам самай багатай калекцыі маляваных дываноў, якая перарасла ў асобны музей.

1-AJ3I0818pb.jpg

Памяшканнем для яго стаў флігель-эрмітаж былога палаца Пшэздзецкіх. Некалі там знаходзілася мастацкая галерэя: прасочваецца пэўная гістарычная пераемнасць.

2-AJ3I1020pb.jpg

Падчас урачыстага адкрыцця музея гучалі словы падзякі ўсім датычным да яго стварэння, а таксама папаўнялася калекцыя работ.

3-AJ3I1047pb.jpg

Намеснік старшыні Мінскага райвыканкама Ірына Ціхонка перадала ў дарунак музею маляваны дыван, які вісеў у хаце яе бабулі ў палескай вёсцы Карлаўка.

4-AJ3I1067pb.jpg

Заслаўскі гарвыканкам і прадпрыемства “Марк Фармель” таксама ўручылі адрэстаўраваны народны твор.

5-AJ3I1095pb.jpg

Пасля пераразання ганаровай стужкі і асвячэння будынка госці змаглі азнаёміцца з музеем.

6-AJ3I1126pb.jpg

У ім дзве сталыя экспазіцыі.

7-AJ3I0837pb.jpg

У адной зале прадстаўлены дзіўны свет Алёны Кіш.

8-AJ3I1189pb.jpg

Другая зала аддадзена Язэпу Драздовічу.

9-AJ3I0846pb.jpg

Алена Кіш і Язэп Драздовіч з'яўляюцца найбольш вядомымі прадстаўнікамі гэтага кірунку беларускага мастацтва, у Заслаўі знаходзіцца большасць захаваных іх работ.

10-AJ3I0841pb.jpg

У трэцяй зале будуць выстаўляцца зменныя экспазіцыі.

Галоўны захоўнік фондаў Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” Аляксандр Рак расказаў ганаровым гасцям, як стваралася калекцыя, якія аўтары тут будуць выстаўляцца.

12-AJ3I1249pb.jpg

Мы віншуем стваральнікаў Музея “беларускай маляванкі” з вялікім дасягненнем і запрашаем усіх жадаючых наведаць новы турыстычны аб’ект.




Самыя папулярныя Самыя абмяркоўваюцца