На Аўгустоўскім канале турыстычны сезон адкрыты!

Аўтар: C. Плыткевіч
Фота: аўтара

27 траўня традыцыйным фэстам «Аўгустоўскі канал запрашае сяброў» у Гродненскім раёне адкрыты летні турыстычны сезон.

1-AJ3I2144pb.jpg

Святочная праграма стартавала шэсцем удзельнікаў VIII адкрытага рэгіянальнага фэсту-конкурсу харэаграфічнага мастацтва «Танцавальны колаварот».

2-A29V2046_984.jpg

Старшыня Гарадзенскага райвыканкама Валеры Хелскі пажадаў усім удзельнікам свята добрага настрою і выказаў надзею, што Аўгустоўскі канал, які з'яўляецца візітнай карткай Гродненскага раёна,стане яшчэ больш папулярным у беларускіх і замежных турыстаў.

4-A29V2291pb.jpg

Адбыліся конкурсныя і паказальныя выступленні калектываў аматарскай творчасці клубных устаноў Гродненскага раёна.

5-A29V2253_984.jpg

Сваю праграму гасцям і ўдзельнікам фэсту прэзентаваў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

3-AJ3I2232pb.jpg

Святу спрыяла вельмі камфортнае вясновае надвор'е і мноства падрыхтаваных арганізатарамі забаў.

6-AJ3I2086pb.jpg

Вы яшчэ не былі на Аўгустоўскім канале?

Гродненскі раён чакае гасцей!



Самыя папулярныя Самыя абмяркоўваюцца