Паездка на поўдзень. За зімой. Частка другая

Аўтар: C. Плыткевіч
Фота: аўтара

Частка першая.

Мы апынуліся ў вёсцы Высокае пасля Брэста, Пінска, Моталя і Бездзежа. Пачатак красавіка, але ўсё наваколле завалена снегам, мне захацелася зрабіць незвычайныя кадры абалоны Ясельды, а заадно паглядзець турыстычную інфраструктуру заказніка «Спораўскі».

2-A29V0998pb_1330.jpg

Выязджаем досвіткам з дырэктарам заказніка Вадзімам Пратасевічам. Асфальт пакрыты лёдам, на прасёлкавых дарогах паваленыя дрэвы і зламаныя галінкі.

1-A29V0916pb1_1330.jpg

Вось так прышпільна выглядае аглядная пляцоўка на краі балота, з якой экалагічныя турысты назіраюць крутлявую чарацянку. Балота няма. Яно засыпана снегам. Адчуванне, што перад пляцоўкай звычайнае поле, але, паводле слоў Вадзіма Пратасевіча, праз пару тыдняў жыццё тут завіруе.

3-A29V0949pb_1330.jpg

Аглядная вышка на беразе ракі Ясельда.

5-DJI_0896pb_1330.jpg

Панарамная фатаграфія паказвае, што лясны масіў тут зусім невялікі. Дрэвы і балота засыпаны снегам, на Ясельдзе разліву няма.

4-DJI_0963pb_1330.jpg

Альтанкі для турыстаў і паром праз Ясельду на экалагічнай сцежцы. Адчуваецца рука сапраўднага гаспадара: усё акуратна, прадумана – крыху вышэй па плыні ёсць другі паром, каб закальцаваць маршрут і зрабіць яго разнастайней.

6-DJI_0975pb_1330.jpg

Рака Ясельда трохі ніжэй па плыні. Каб зрабіць гэты кадр, Вадзіму давялося праехаць кіламетра тры па снежнай цаліне, але было заданне паказаць усе самыя цікавыя куткі абалоны Ясельды, дзе могуць пабываць турысты.

7-DJI_0987pb_1330.jpg

Як звычайна, я імкнуся знайсці якія-небудзь цікавыя сюжэты. Тут мне бачыцца галава крумкача ці нейкай іншай птушкі.

8-AJ3I9463pb_1330.jpg

А гэта Наталля цешыцца красавіцкаму снегу і сонцу. Учора ў нас быў шанец начаваць у экалагічным цэнтры без святла і цяпла, але спачатку супрацоўнікі заказніка ўключылі аўтаномны генератар, а потым працаўнікі электрасетак прыбралі паваленыя дрэвы і аднавілі электразабеспячэнне ў вёску Высокае.

Пасля ранішняй фотасесіі я прымаю рашэнне не ехаць проста ў Мінск, а зрабіць кружочак праз Бездзеж і Моталь і па максімуме выкарыстоўваць сонечнае асвятленне.

9-DJI_0024pb_1330.jpg

Рака Ясельда ў моста перад вёскай Хомск.

9-1--DJI_0044pb_1330.jpg

Вёска Какорыца.

10-DJI_0048pb_1330.jpg

Нажаль, на Toyota Yaris пад'ехаць бліжэй да возера Спораўскага не атрымалася. Яно бачна толькі на заднім плане. І найбольш дзікую частку Ясельды пры ўпадзенні ў возера сфатаграфаваць не ўдалося.

12-A29V1086pb_1330.jpg

Галінкі вярбы засыпаны снегам. Але пад сонечнымі праменямі ён хутка тае.

13-A29V1093pb_1330.jpg

Не магу праехаць міма памятнага знака дузе Струвэ.

11-DJI_0035pb_1330.jpg

У такім снежным антуражы, па-мойму, ён глядзіцца вельмі нават нядрэнна.

14-DJI_0099pb_1330.jpg

У Бездзежы фатаграфую і царкву, і касцёл, а вось прыдарожная капліца і старажытныя могілкі, якія ўчора падчас завеі мяне зачапілі, сёння не такія фотагенічныя.

15-DJI_0104pb_1330.jpg

Царква Святой Параскевы Сербскай у Лядавічах.

16-DJI_0111pb_1330.jpg

Рака Ясельда пры ўпадзенні ў Мотальскае возера.

17-DJI_0131pb_1330.jpg

У Беларусі захавалася не так шмат ветракоў. Адзін з іх знаходзіцца ў самым цэнтры Моталя каля Спаса-Праабражэнскай царквы. Як і належыць, побач з млыном стаіць знак «Стаянка Дон Кіхотаў забаронена».

19-DJI_0172pb_1330.jpg

Апынуўшыся ў Моталі, абавязкова варта наведаць мясцовы музей народнай творчасці.

18-DJI_0134pb_1330.jpg

Там можна не толькі ўбачыць характэрныя для Палесся прадметы народнага побыту, але і нацешыцца выступам самадзейных артыстаў. З іх дапамогай значна лягчэй зразумець характар моталян.

20-DJI_0183pb_1330.jpg

Аграсядзіба «Мотальская Венецыя». Антураж апраўдвае сваю назву?

Мы бярэм курс на Менск, па дарозе вылоўліваючы сцэнкі з жыцця птушак.

21-AJ3I9501pb_1330.jpg

Шэрая чапля на беразе вясковай сажалкі.

22-AJ3I9531pb_1330.jpg

Жаўрук і чайка не моцна рады красавіцкаму снегу.

24-AJ3I9613pb_1330.jpg

Кнігаўка цягне велізарнага чарвяка – «паляўнічаму» сёння павезла!

23-AJ3I9554pb_1330.jpg

Пара канюкоў ля трасы Брэст – Мінск.

25-AJ3I9620pb_1330.jpg

Быў яшчэ чорны бусел, але ён аказаўся занадта асцярожным: узляцеў, як толькі машына спынілася. Аб'ектыў не паспеў сфакусавацца. Але я пра гэта не шкадую – і так дастаткова фотаўражанняў…



Самыя папулярныя Самыя абмяркоўваюцца