4 сакавіка. Скульптар і архітэктар Казімір Ельскі

Аўтар: Н. Суслава
Фота: з адкрытых крыніц

Jelsky_490.jpg Казимир Ельский (1782–1867)

Нарадзіўся ён 4 сакавіка 1782 года каля Гродна. Спачатку вучыўся ў бацькі, які таксама быў архітэктарам і скульптарам. У 1801-1808 гг. навучаўся ў Галоўнай школе Вільні, якая падчас яго навучання ў 1803 г. была перайменавана ў імператарскі універсітэт.

Яго настаўнікамі былі Смуглевіч, Рустэм, Шульц, Лебрун, прыдворны скульптар караля. Апошні ў 1803 г. стаў загадваць кафедрай скульптуры. У 1809 г. стаў кандыдатам мастацтваў, у 1810 г. - магістрам.

У 1809 г. таксама наведаў Санкт-Пецярбург і нядоўга навучаўся ў імператарскай Акадэміі мастацтваў. У 1811 пачаў выкладаць скульптуру, у 1822 атрымаў пасаду ад'юнкта, у 1829 – прафесара.

vilniusskij-universitet.jpg Віленскі ўнівэрсытэт

За сваю кар'еру стварыў бюсты прафесараў для новай залы мясцовай бібліятэкі, ствараў элементы дэкору для будынка. Яму належыць ідэя заснавання кабінета скульптуры ў Віленскім універсітэце. Аўтар скульптурных партрэтаў мясцовых вучоных і мастакоў, барэльефаў "Смерць Барбары Радзівіл", "Трыумф Аляксандра - у гонар Парыжскага кангрэса 1856 г.". Створаныя ім статуі і бюсты дагэтуль упрыгожваюць Віленскі кафедральны сабор і Віленскі ўніверсітэт.

kafedralnyj-sobor-vilniusa-001-standard-width-984.jpg Катэдральны сабор Вільні, 1847 год. Літаграфія

Таксама ствараў паркавыя скульптуры, надмагільныя помнікі, скульптуры прарокаў алтара ў касцёле 1804 г., у 1807 г. узвёў фігуры святых у касцёле місіянераў. У 1811 годзе К. Ельскі ўзначаліў кафедру скульптуры на факультэце жывапісу, скульптуры і архітэктуры Віленскага ўніверсітэта. Вядомая кампазіцыя - "Хрыстос прапаведуе ў храме" ў Вільні.

8415a06add279fd3022a49dad30849be.jpg

У 1837 г. займаўся рэстаўрацыяй каўнаскай Ратушы, у 1839 г. – рабіў ляпныя ўпрыгожванні манастыра.

Яго вучні занялі бачнае месца ў мастацкім жыцці Літвы і Беларусі.



Самыя папулярныя Самыя абмяркоўваюцца