ТОП-10 самых фотагенічных заказнікаў Беларусі

Аўтар: Андрэй Барадзiн
Фота: Сяргея Плыткевіча

Далёка не заўсёды заказнікі ствараюцца дзеля таго, каб выратаваць рэдкія віды жывёл ці раслін.

Наяўнасць у назве слова «ландшафтны» сведчыць аб тым, што дадзеная ААПТ прызначана для захавання цэлай экасістэмы, якая з'яўляецца асабліва каштоўнай, не толькі з экалагічнага, але і з эстэтычнага пункту гледжання. Апошняе асабліва важна для фатографаў, якіх цікавяць новыя і – галоўнае! – прыгожыя месцы для фотападарожжаў.

У гэтым артыкуле мы паспрабавалі сабраць самыя фотагенічныя заказнікі Беларусі. Адны ўжо добра вядомыя, іншыя яшчэ чакаюць мастакоў, якія пакажуць іх прыгажосць.

10. Рэспубліканскі гідралагічны заказнік «Крывое»

фото 1 Кривое 6.jpg

Адкрывае наш агляд заказнік, які пакуль не карыстаецца папулярнасцю ў фатографаў і турыстаў, шмат хто нават не чуў пра яго існаванне, а гэта значыць, што ёсць шанец здзівіць сяброў і знаёмых па-сапраўднаму ўнікальнымі здымкамі. Гаворка ідзе пра возера Крывое, якое знаходзіцца ва ўсходняй частцы Ушацкага раёна.

фото 2 Кривое 7.jpg

Возера Крывое дазваляе і зімой, і летам рабіць незвычайныя фатаграфіі.

фото 3 фото 1 Кривое 2.jpg

Каб у поўнай меры ацаніць яго, варта падняцца на ўзвышша каля вёскі Горы-2. Адтуль адкрываецца цудоўная панарама на возера і яго зрэзаныя берагі, якія напамінаюць нарвежскія фіёрды. У кожнага чалавека, які ўпершыню бачыць гэтае месца, абавязкова ўзнікае адчуванне, што знаходзіцца ён не ў Беларусі. Менавіта да гэтага і імкнуцца фатографы: не толькі паказаць нейкі незвычайны сюжэт, але і выклікаць здзіўленне ў гледача.

9. Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Выганашчанскае»

фото 4 Выгонощанское.jpg

На шчасце, маштабная і не заўсёды прадуманая меліярацыя, што праводзілася ў савецкія часы, мала закранула наваколле возера Выганашчанскае. Дзякуючы гэтаму тут захаваліся бязмежныя нізінныя балоты, якія суседзяць з залітымі вадой ляснымі гушчарамі. У Беларусі не так ужо шмат падобных месцаў для здымкі, так што заказнік «Выганашчанскае» з'яўляецца прыемным выключэннем, і шмат якія фатографы ўжо ацанілі гэта.

фото 5 Бородатая в полете.jpg

фото 6 Выгонощанское, тропа 2.jpg

Вялікай перавагай гэтай ААПТ з'яўляецца прафесійная каманда супрацоўнікаў – і экалагічная сцежка, пракладзеная па лясной выспе сярод балотаў. Тут жыве шмат чырвонакніжнікаў, у тым ліку дупель і вялікі падорлік. Але сапраўднай «зоркай» заказніка «Выганашчанскае» з'яўляецца вельмі рэдкая ў Еўропе сава – барадатая кугакаўка. Дзеля таго, каб сфатаграфаваць яе ці проста ўбачыць, многія аматары прыроды пераадольваюць тысячы кіламетраў.

8. Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Сарачанскія азёры»

фото 7 9 Сорочанские озера 3.jpg

Гэтая чарада азёр, што расцягнулася больш чым на 10 км, выглядае вельмі маляўніча (асабліва калі глядзець на яе зверху). У кожнага вадасховішча ёсць не толькі ўласная назва, але і ўнікальны «характар», так што эстэты могуць бясконца спрачацца аб тым, якое з іх больш прывабнае. Чым не нагода знайсці ўласны адказ на гэтае пытанне?

фото 8 ( Сорочанские озера 4.jpg

Турыстаў таксама зачароўваюць узвышшы з крутымі схіламі. Адны з іх адкрыты ўсім вятрам, на іншых растуць дрэвы, сярод якіх трапляюцца сапраўдныя зялёныя волаты. Падобнае спалучэнне дазваляе без канца эксперыментаваць, выбіраючы самы выгадны ракурс.

Сюды варта прыязджаць у розны час года, бо нават зімой накрытыя снегам вадаёмы выглядаюць вельмі прывабна. На беразе аднаго з іх знаходзіцца цудоўная аграсядзіба «Подкасцелак», якая можа спатрэбіцца фатографам, калі тыя раптам вырашаць затрымацца ў заказніку на некалькі дзён.

7. Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Ліпічанская пушча»

фото 9 Неман.jpg

Гэты лясны масіў, які ў поўнай меры апраўдвае сваю назву, стаў рэспубліканскім ландшафтным заказнікам у 2002 годзе дзеля захавання біялагічнай разнастайнасці: больш за 50 відаў жывёл і раслін на яго тэрыторыі знаходзяцца пад абаронай Чырвонай кнігі Беларусі.

фото 10 Щара в падает в Неман.jpg

Заказнік «Ліпічанская пушча» знаходзіцца ў міжрэччы Нёмана і Шчары, шматлікія старыцы надаюць яму дадатковую маляўнічасць. З высокага берага адкрываецца фантастычны выгляд на абалону Нёмана, турыстаў уражваюць і дубровы абалоны, якія выглядаюць як сапраўдны першабытны лес.

6. Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Налібоцкі»

фото 11 ислочь 3.jpg

Калі Ліпічанская пушча яшчэ чакае тых фатографаў, якія пакажуць яе прыгажосць, то заказнік “Налібоцкі” ужо выдатна вядомы аматарам прыроды. Лясны масіў, што цягнецца на дзясяткі кіламетраў, аднолькава прыцягвае і прыхільнікаў экстрэмальных паходаў, і аматараў ціхага палявання.

фото 12 зубры в налибокском.jpg

Заходняя Бярэзина, як і Ислач з яе «горным» характарам, карыстаецца нязменнай папулярнасцю сярод турыстаў-воднікаў. Тут жыве буйная папуляцыя зімародка, які здаецца сапраўдным госцем з тропікаў. Ёсць добрыя шанцы на сустрэчу з ваўком, рыссю і барсуком, але яшчэ большыя – з зубрамі і статкамі дзікіх коней.

5. Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Чырвоны Бор»

фото 13 кб.jpg

Уявіце сабе велізарны лясны масіў, які раскінуўся на самым поўначы Беларусі паміж рэкамі Свольна і Нішча. Гэты край не проста так атрымаў назву беларускай тайгі – тут і праўда ўладараць хваёвыя лясы, да якіх далучаюцца бярозы, асіны, алешыны. Тых, хто ўпершыню апынуўся ў Чырвоным бары, вельмі ўражвае складаны рэльеф. Гэта вынік апошняга ледніка, які пакінуў пасля сябе шматлікія грады, камы.

Рака Свольна ранняй вясной, летам і зімой.

У Чырвоным бары хапае і верхавых балотаў, парослых хвоямі. У траўні, калі зацвітае багун, цяжка прыдумаць лепшае месца для здымкі. Дадатковы каларыт гэтым месцам надаюць шматлікія азёры і рэкі, раскіданыя сярод лясоў.

Свольна карыстаецца вялікай папулярнасцю ў аматараў водных паходаў дзякуючы сучасным стаянкам, абсталяваных на яе берагах.

Вясной тут можна здымаць глушцоў, а восенню аленяў аленяў, ласей, зуброў.

4. Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Сіньша»

фото 16 Синьша тт.jpg

Гэты заказнік, як і «Чырвоны Бор», таксама знаходзўіцца ў Расонскім раёне. Мясціны там дзікія – на дзясяткі кіламетраў цягнуцца лясы, сярод якіх раскінуўся цэлы каскад азёраў (у гонар аднаго з іх дадзеная ААПТ і атрымала сваю назву).

Выдатным дадаткам служыць рака Дрыса, якая звязвае азёры і славіцца сваімі маляўнічымі берагамі. Наўрад ці варта казаць аб тым, што аматары водных паходаў ужо паспелі ацаніць падобнае спалучэнне. Зараз чарга за фатографамі.

фото 17 синьша 2.jpg

Цікавых аб’ектаў для здымкі тут хапае, у тым ліку і самая доўгая ў Беларусі паўвыспа..

фото 18 синьша ии.jpg

У заказніку «Сіньша» можна здымаць звяроў і птушак, можна арганізоўваць водныя, веласіпедныя і пешыя паходы.

3. Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Сярэдняя Прыпяць»

фото 19 Средняя Припять.jpg

Раку Прыпяць нездарма называюць Беларускай Амазонкай – яна дагэтуль здолела захаваць дух першароднай прыроды, і заказнік «Сярэдняя Прыпяць» з'яўляецца адным з лепшых месцаў, каб адчуць яго. Ён вельмі прыгожы ў кожную пару года, усё ж па-сапраўднаму ўнікальнасць мясцовай прыроды раскрываецца ўвесну, разам з пачаткам паводкі. Затопленыя поймавыя дубровы, дзе можна плаваць на чаўне сярод стагадовых дрэваў, здзіўляюць нават дасведчаных фатографаў, якія паспелі аб'ехаць паўсвету.

фото 20 Устье Лани, рассвет.jpg

Менавіта з-за легендарных прыпяцкіх разліваў вялікія тэрыторыі апынуліся фактычна незаселенымі, чым скарысталіся дзікія жывёлы. Тут не так ужо складана сустрэць рысь, балацяную чарапаху, чорнага бусла, пугача ці белую блакітніцу, якія, калі пашанцуе, стануць выдатнымі мадэлямі для здымкі.

фото 21 белые цапли.jpg

Каля вусця ракі Лань знаходзіцца вялікая калонія чапляў і бакланаў, месца там вельмі маляўнічае.

2. Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Мазырскія яры»

фото 22 Мозырские овраги 2.jpg

Тыя, хто прывык да раўнінных палескіх ландшафтаў, вельмі здзіўляюцца, калі трапляюць у гэтае месца, якое, без перабольшання, зусім не характэрнае для Палесся. Калі бачыш крутыя схілы, што пазарасталі дрэвамі, узнікае адчуванне, быццам ты апынуўся ў Карпатах. А тое, што гэты заказнік знаходзіцца на ўскрайку статысячнага горада, робіць яго яшчэ больш незвычайным.

фото 24 Мозырские овраги 3.jpg

Самі яры ўзніклі сотні тысяч гадоў назад, калі скончылася Дняпроўскае зледзяненне. Пасля яго на правым беразе Прыпяці засталіся ўзвышшы, і з цягам часу водныя патокі прамылі да ракі яры.

фото 23 Мозырские овраги.jpg

Пазней, каб замацаваць берагі Прыпяці, тут былі высаджаны розныя пароды дрэваў, і атрымаліся незвычайныя для Беларусі пейзажы.

Прыгажэй за ўсё гэты заказнік вясной, калі квітнеюць шматлікія першацветы, а ручаі, штозбягаюць па крутых схілах, напаўняюцца вадой. Але выдатна ён выглядае і восенню. Словам, калі вы хочаце паздымаць горы, не пакідаючы межаў Беларусі, трэба ехаць у Мазыр.

1. Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Ельня»

фото 24 Озеравки.jpg

У апошнія гады гэта ААПТ не можа паскардзіцца на недахоп увагі. Яна ператварылася ў адно з самых папулярных накірункаў экалагічнага турызму.

Сакрэт папулярнасці хаваецца ў наяўнасці экасцежкі, якой могуць карыстацца нават людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Дапамагае папулярызацыі Ельні і фэст «Журавы i журавiны», які кожны год праводзіцца ў Мёрах восенню.

Аднак добрая інфраструктура і раскручаныя імпрэзы не выратуюць, калі наведнікам не будзе на што паглядзець.

Верхавое балота Ельня не толькі з'яўляецца адным з самых буйных у Еўропе, але і здолела захавацца практычна ў першародным выглядзе. Невыпадкова Ельню параўноўваюць з тундрай.

фото 25 Курганистое 2.jpg

Шмат хто нават не падазрае, што ў Беларусі можна ўбачыць такія незвычайныя краявіды, якія асабліва прыцягальныя восенню, калі балота змяняе колер з зялёнага на чырванаваты. Зразумела, што самыя лепшыя выгляды адкрываюцца зверху, так што ўласнікі дронаў тут дакладна будуць задаволены.

фото 26 Курганистое.jpg

Прапанаваны намі рэйтынг самых фотагенічных заказнікаў, вядома ж, суб'ектыўны. У кожнага пэўна знойдуцца свае ўлюбёныя месцы, убачыўшы якія, пачынае часцей біцца сэрца, а рука міжволі цягнецца да фотаапарата. Калі гэта так, падзяліцеся, калі ласка, сваімі варыянтамі ў сацсетках. Магчыма, мы прыслухаемся да вашых заўваг і ў наступны рэйтынг дададзім карэктывы…



Самыя папулярныя Самыя абмяркоўваюцца