Зэмбін: бусел надзею яшчэ не страціў…

Аўтар: Cяргей Плыткевіч
Фота: аўтара

У Беларусі захавалася не так шмат архітэктурных помнікаў, якія сімвалізуюць гісторыю нашай краіны. Адзін з іх пакуль што знаходзіцца ў Зэмбіне. Пакуль што, бо пару дзён таму абвалілася частка сцяны старажытнага касцёла Ушэсця Дзевы Марыі, па сацсетках прайшла інфармацыя, што руіны будынка будуць зносіць.


Зразумела, я не мог абмінуць такі факт – вярнуўшыся з Брэсцкай вобласці, адразу паехаў да месца здарэння. Адмыслова абраў другую палову дня, таму што менавіта ў гэты час лепш за ўсё выглядае скульптура на франтоне касцёла і ёсць магчымасць зрабіць кадры крыжа з гняздом буслоў на фоне заходзячага сонца.

Па дарозе я ўяўляў розныя малюнкі, аж да поўнага разбурэння будынка, але, павярнуўшы са скрыжавання на вуліцу Ленінскую (трэба ж, якая назва прыдатная для месца размяшчэння касцёла!), убачыў, што будынак быццам бы цэлы. Дарога перад ім была перакрыта бетоннымі блокамі, арганізаваны аб'езд па іншай вуліцы, побач стаяла дзяжурная машына міліцыі.

1-AJ3I9887pb_1330.jpg

Узгадніўшы здымку з супрацоўнікамі міліцыі і атрымаўшы ўказанне трымаць бяспечную дыстанцыю, я пачаў шукаць кропкі для максімальна выразных сюжэтаў.

2-AJ3I9896pb_1330.jpg

Вось адсюль стан касцёла і яго разбурэнні былі бачныя лепш за ўсё.

Яго гісторыя пачалася ў 1640 годзе, калі ў гэтых мясцінах з'явіўся ордэн дамініканаў. Манастыр і драўляны касцёл былі знішчаны падчас пажару ў 1790 годзе, у гэты час Зэмбін належаў роду Храптовічаў, якія рабілі ўсё магчымае для развіцця мястэчка. Яны стварылі ўмовы для развіцця гандлю, Зэмбін пачаў хутка расці. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай Зэмбін апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Новыя ўлады адабралі мястэчка ў Іаахіма Храптовіча, але ўжо ў 1807 годзе вярнулі яго сыну Ірынею.

У 1809 годзе быў пабудаваны новы будынак касцёла. Падчас вайны 1812 года ў Зэмбіне пасля трагічнай пераправы праз Бярэзіну правёў першую ноч Напалеон, а ў касцёле спавядаўся цяжка паранены французскі генерал. У Зэмбіне ён памёр і быў пахаваны.

Пасля прыходу савецкай улады ў манахаў пачаліся цяжкія часы. Але будынак касцёла з дзіўнай скульптурай на франтоне і гняздом бусла пад крыжам пратрымаўся больш за сто гадоў!

3-A29V2704pb_887.jpg

Вось так сёння выглядае яго самая сімвалічная частка.

4-A29V2685pb_1330.jpg

Вераб'і будуюць гняздо.

6-A29V2716pb_1330.jpg

Адзін шпак спявае песню вясне, іншы задуменна сядзіць недалёка ад крыжа.

7-A29V2809pb_1330.jpg

Месяц глядзіць пагардліва на тое, што адбываецца – і не разумее, як можна было не захаваць такую каштоўнасць…

5-A29V2732pb_1330.jpg

Я хачу зрабіць агульную панараму руін касцёла, і ў гэты момант з'яўляецца бусел.

8-DJI_0006pb_1330.jpg

Ён вярнуўся дадому!

9-DJI_0042pb_1330.jpg

Не ведаю, ці будзе ў яго сёлета магчымасць выгадаваць тут птушанят. Я спыняю гэтае імгненне і чакаю, пакуль сонца апусціцца яшчэ ніжэй…

10-DJI_0050pb_1330.jpg

Вось пры такім асвятленні, мне падаецца, касцёл выглядае яшчэ больш драматычна.

І відэа гэты драматызм толькі ўзмацняе…

Але ён імгненна парушаецца, калі чалавек, які выйшаў з крамы, пытаецца:

– Вы не падкажаце, зносіць руіны заўтра будуць?

Наколькі мне вядома, з трыццатых гадоў мінулага стагоддзя аднавіць гэты будынак спроб не было.

І гэта самае сумнае…



Самыя папулярныя Самыя абмяркоўваюцца