Аўгустоўскі канал


53.8647, 23.6389

Гэты ўнікальны аб'ект гідратэхнічнай архітэктуры, які злучыў у 1824–1839 гг. ракі Віслу і Нёман, па сканчэнні амаль двух стагоддзяў пасля ўзвядзення дзівіць сваімі маштабамі і арыгінальнымі інжынернымі рашэннямі.

Суднаходны канал у Польшчы і ў Гродзенскай вобласці, злучае рэкі Віслу і Нёман праз рэкі Бебжу, Нэту і Чорную Ганьчу і з'яўляецца помнікам гідратэхнічнага дойлідства. Даўжыня канала 101,2 км, у тым ліку 23 км на тэрыторыі Беларусі. Уключае шэраг шлюзаў і разводных мастоў.

Канал славіцца амаль двухсотгадовай найбагатай гісторыяй, ён узводзіўся ў 1825–1839 гг. па ўказе рускага цара Аляксандра I як стратэгічная транспартная артэрыя, якая злучае басейны рэк Нёмана і Віслы з Балтыйскім морам. Першым кіраўніком будаўніцтва быў падпалкоўнік І. Прандзінскі. На будаўніцтве працавала больш за 7000 працоўных. Адкрыццё канала адбылося ў 1839 г. На ўсім яго працягу было ўзведзена 18 шлюзаў, мноства плацін і мастоў.

Падчас баявых дзеянняў як Першай, так і Другой сусветнай вайны гідратэхнічныя збудаванні канала былі моцна пашкоджаны. Пасля вайны польская частка канала была часткова адноўлена і выкарыстоўвалася ў турыстычных мэтах, беларуская частка заставалася ў запусценні. У 2004–2006 гг. былі праведзены аднаўленчыя і рэстаўрацыйныя работы і на беларускай частцы Аўгустоўскага канала.

У 2005 г. на канале быў адкрыты міжнародны водны пункт пропуску праз мяжу для падарожнікаў на лодках і байдарках "Лясная-Рудаўка" па шлюзе "Кужынец". У 2017-м праз «Лясная-Рудаўка» турысты могуць патрапіць у Беларусь і пешшу, і на ровары.

У беларускай частцы канала размешчаны тры шлюзы: Нямнова, Дамброўка і Валкушак і дзве плаціны. Чатырохкамерны шлюз "Нямнова" самы вялікі на канале, пераход узроўню вады складае каля 10 метраў. Шлюз "Кужынец" з'яўляецца памежным: палова яго размешчана ў Польшчы, іншая - у Беларусі. На ім якраз і знаходзіцца памежны пераход "Лясная-Рудаўка".




Водгукі

Пакінуць каментар
Каб пакінуць каментар, вам неабходна аўтарызавацца.
Дадайце сваю інфармацыю аб гэтым аб'екце і фатаграфію
Перацягні фатаграфію сюды
або націсніце на блок
Фатаграфія павінна мець дазвол не менш 1330x887px.
Вага не павінен перавышаць 1 МБ
Загружаць можна толькі аўтарскія фатаграфіі ў фармаце jpg
Памер або тып фатаграфіі не адпавядаюць патрабаванням!
Калі ласка, увядзіце больш праўдзівае апісанне аб'екта альбо цікавыя факты пра яго: