pl | de | en | ru

апісанне славутасці

Адным з самых наведваных турыстычных аб'ектаў Брэста, дый усей Беларусі, з'яўляецца мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

Комплекс стаў помнікам вычыну ваяроў, першымі якія прынялі на сябе ўдар войскаў нацысцкай Германіі летам 1941 года. Крэпасць – шэдэўр вайскова-інжынернага будавання – была збудавана ў 1830-х гадах на месцы брэсцкага Старога горада і заняла чатыры выспы. Галоўны і самы вялікі – Цытадэль – быў падперазаны суцэльнай двухпавярховай абарончай жаўнерняй даўжынёй амаль у два кіламетры і меў сотні непаражальных для артылерыі казематаў. Усяго ў крэпасці было чацвёра брам, 21 мост, звыш 6 кіламетраў абарончых валаў 10-мятровай вышыні. Працы па яе ўдасканаленні вяліся з перапынкамі, але гэтак і не былі скончаны да Першай сусветнай вайны.

У жніўні 1915 года Брэсцкую крэпасць акупавалі нямецкія войскі. 3 сакавіка 1918 года на яе тэрыторыі, у Белым палацы, была падпісана Брэсцкая мірная дамова. А 22 чэрвеня 1941-га германскае войска зноў атакавала крэпасць, мяркуючы авалодаць ёю за некалькі гадзін. Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці пакрыла славай яе гарнізон. У Вечнага агню, што гарыць на пляцы Цырыманіялаў, пад гранітнымі плітамі пахаваны рэшткі 962 абаронцаў крэпасці-героя. Мемарыяльны комплекс, што ўшанаваў памяць пра іх вычын, быў адкрыты да 30-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у 1971 годзе.

Пазнаёміўшыся з экспазіцыяй Музея абароны Брэсцкай крэпасці, створанага яшчэ ў 1956 годзе, варта неадменна зазірнуць ва ўнікальны археалагічны музей «Бярэсце» на Валынскім умацаванні. Там пададзены сапраўдныя зрубы хат і брукаваныя дрэвам вуліцы гарадзішча ХIII стагоддзя, дзівам ацалелыя ў багністай глебе разам з прадметамі побыту і культуры той далёкай эпохі. Непадалёк ад музея знаходзяцца руіны бернардынскага манастыра ХVII стагоддзі – аскепак Старога Брэста, пахаванага пры будаванні крэпасці.

Віртуальны 3D-тур Змітра Ласько:


фота і відэа славутасці


Водгукі

Пакінуць каментар
Каб пакінуць каментар, вам неабходна аўтарызавацца.
Дадайце сваю інфармацыю і фатаграфію аб гэтым аб'екце
Перацягні фатаграфію сюды
або націсніце на блок
Фатаграфія павінна мець дазвол не менш 1330x887px.
Вага не павінен перавышаць 1 МБ
Загружаць можна толькі аўтарскія фатаграфіі ў фармаце jpg
Памер або тып фатаграфіі не адпавядаюць патрабаванням!
Калі ласка, увядзіце больш праўдзівае апісанне аб'екта альбо цікавыя факты пра яго: