pl | de | en | ru

Былы Траецкі манастыр базыліянак ў Мінску


53.9084, 27.5583

У першай палове ХVII стагоддзя ў Мінску з'явілася некалькі манастыроў уніяцкага ордэна базыліянаў.

Гэта мужчынскі і жаночы ў Верхнім горадзе, а таксама жаночы на Траецкай гары. Апошні быў закладзены ў 1630 годзе на сродкі Марыны Вежэвіч. Спачатку ўсе пабудовы манастыра, у тым ліку і Траецкая царква, былі драўлянымі. У гады Паўночнай вайны манастырскі храм быў разрабаваны расійскімі кавалерыстамі, якія шукалі тут скарбы базыліянак: у пошуках золата яны ўзламалі падлогу царквы, пашкодзілі алтар, але так нічога і не знайшлі... У канцы ХVIII стагоддзя губернскі архітэктар Крамер узвёў каменны корпус Траецкага манастыра, які захаваўся да нашых дзён. А драўляная Свята-Траецкая царква была знішчана пажарам 1809 года.

Праект новага храма з цэглы стварылі і зацвердзілі ў 1814 годзе, аднак сродкаў на будаўніцтва тады не хапіла, а ў 1839-м уніяцкая царква была ліквідавана і будынак Траецкага манастыра перадалі пад гарадскую лякарню. У 1840-1843 гг. яго рэканструявалі, прыбудаваўшы з паўночнага ўсходу два карпусы пад багадзельню і дом інвалідаў. У сярэдзіне ХIХ стагоддзя этнограф Павел Шпілеўскі пісаў: "Галоўнае ўпрыгожванне Траецкай гары складае гарадскі шпіталь – вельмі прыгожы і вялікі будынак, якое мае форму авальнага паўкола ці грэцкага пантэона". У 1906-1914 гг. галоўным урачом лякарні працаваў Іван Здановіч, з імем якога звязана назва пасёлка Ждановічы і засваенне санітарна-курортнай зоны пад Мінскам. У 1923 годзе ў 2-й клінічнай лякарні, як яе сталі называць у савецкі час, было зроблена першае ў Беларусі пераліванне крыві.

У 1999 годзе лякарня адзначыла сваё 200-годдзе, а ў 2012-м пераехала ў новы будынак па вуліцы Энгельса. Участак, дзе размяшчалася лячэбная ўстанова (а яшчэ раней манастыр), быў прададзены інвестарам.


Водгукі

Пакінуць каментар
Каб пакінуць каментар, вам неабходна аўтарызавацца.
Дадайце сваю інфармацыю аб гэтым аб'екце і фатаграфію
Перацягні фатаграфію сюды
або націсніце на блок
Фатаграфія павінна мець дазвол не менш 1330x887px.
Вага не павінен перавышаць 1 МБ
Загружаць можна толькі аўтарскія фатаграфіі ў фармаце jpg
Памер або тып фатаграфіі не адпавядаюць патрабаванням!
Калі ласка, увядзіце больш праўдзівае апісанне аб'екта альбо цікавыя факты пра яго: