Візітнай карткай горада Крычава з'яўляецца помнік архітэктуры рускага класіцызму XVIII ст. (з пазнейшымі напластаваннямі элементаў псеўдагатычнага стылю) - палац князя Г.А. Пацёмкіна, пабудаваны ў перыяд паміж 1778 - 1787 гг. Рыгорам Пацёмкіным па праекце Івана Старава.

На Магілёўшчыне - гэта адзіны помнік такога тыпу, які захаваўся, уключаны ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, што прыцягвае турыстаў яго наведаць. Заснаваную экспазіцыю музея складаюць 10 інтэр'ерных залаў палаца.

Інтэр'ерныя залы палаца

"Гісторыя палаца" - інтэр'ерная зала ў стылі "зімовага саду" з тэматычнай экспазіцыяй, прысвечанай гісторыі палаца.

«Пакой кіраўніка маёнткам» - паказаны інтэр'ер пакоя кіраўніка з элементамі гардэробнай.

“Кабінет-бібліятэка” – тэматычная экспазіцыя па гісторыі Крычаўскага графства і г. Крычава ў 1772 г. – пач. XX ст. з элементамі інтэр'ера XVIII - XIX стст.

“Рыцарская зала” – тэматычная экспазіцыя па гісторыі Крычаўшчыны са старажытнасці да 1772 г. з элементамі інтэр'ера XVII – 1-й паловы XVIII ст.

«Парадная зала» з асобнымі элементамі інтэр'еру, якія перадаюць агульны настрой бальнай залы эпохі Кацярыны II, выкарыстоўваецца і як канцэртна-лекцыйная зала.