Касцёл Св. Казіміра ў Путрышках не можа пахваліцца доўгай гісторыяй, паколькі яго будаўніцтва пачалося ў 2001 годзе. У выніку з'явіўся драўляны храм, які працягвае традыцыі народнага дойлідства. Адначасова ў яго абліччы прысутнічаюць рысы, характэрныя для неаготыкі. Вокны ўпрыгожваюць вітражы.