Касцёл, змесцаваны ў цэнтры вёскі Вязыні, быў пабудаваны як прысядзібная капліца. Гэта здарылася ў 1908 годзе, калі мястэчка і мясцовая сядзіба належалі роду Гецэвічаў.
Пазней капліца была асвячона ў гонар Каляд Дзевы Марыі і стала выконваць функцыі касцёла. Пасля Другой сусветнай вайны храм зачынілі і будынак прыстасавалі пад клуб. Нейкі час тут нават месцаваўся склад, але потым пабудову прызналі помнікам архітэктуры, і ў 1993 годзе яна была адзыскана каталікам. Касцёл адрэстаўраваны і цяпер з'яўляецца дзейным.
Будынак пабудаваны ў стылі неаготыкі з элементамі мадэрну. Уваход упрыгожаны дзвюма калонамі пад шатровым дахам. Спічастыя аконныя выймы ствараюць эфект сярэднявечнай готыкі.