Касцёл Святога Тадэва (Найсвяцейшай Маці Божай Шкаплернай) у Прывалках


53.9460, 23.9224
Просмотров: 4461
Первый показ: 21.04.2018

На месцы касцёла Святога Фадзея ў вёсцы Прывалка (якая, дарэчы, з'яўляецца самым нізка размешчаным населеным пунктам Беларусі - 80 м над узроўнем мора) змянілася аж тры святыні.

Вёска Прывалка знаходзіцца ў маляўнічай мясцовасці за 37 км на захад ад Гродна. Яе назва паказвае на размяшчэнне вёскі ці то ля вала, ці ля легендарнага горада Райгарад, які праваліўся пад зямлю. Па легендзе тут у старажытнасці знаходзіўся вялікі горад, жыхары якога загадай няправедны лад жыцця. За грахі цяжкія яго насельнікаў горад быў паглынуты зямлёй, а на яго месцы ўтварылася гіганцкая западзіна. Кожны вечар у гэтым месцы раздаецца звон званоў - жыхары горада просяць аб прабачэнні іх. Менавіта гэтая легенда натхніла ў свой час літоўскага мастака М. Чурлёніса, які жыў непадалёк у Друскеніках і любіў бываць у гэтых дзіўных мясцінах. Яго вядомая карціна «Райгарад» прысвечана менавіта наваколлям Прывалкі. Драўляная каталіцкая капліца тут дзейнічала ўжо ў XVI ст., але ў 1609 г. яна становіцца касцёлам Гожскай парафіі. У 1766 г. Прывалка з'яўляецца прыватным уладаннем князёў Агінскіх. Адзін з іх Францішак, дарэчы першы ўладальнік Прывалак, адрамантаваў касцёл, набыў для яго новыя літургічныя ўборы, а на касцёльную вежу паставіў звон. У 1866 г. касцёл быў рашэннем уладаў зачынены, а парафія ліквідавана. У 1913 г. храм згарэў, а 1918 г. сіламі і на сродкі вернікаў ён быў адноўлены. Яго асвячэнне адбылося 16 жніўня 1920 г.