Адам Хмара вядомы як апошні менскі ваявода часоў Рэчы Паспалітай. У в. Сёмкава, на тэрыторыі маёнтка, які некалі належаў прадстаўнікам гэтага шляхецкага роду, знаходзіцца мемарыяльная пліта Адама Хмары. Яна была ўсталявана гэтым дзяржаўным дзеячам у 1804 годзе сумесна з братам Яўхімам у памяць аб бацьках.
У савецкія часы мясцовыя ўлады размясцілі ў сядзібе школу-інтэрнат. Расфарміравалі яе ў 2002 годзе, пасля чаго тэрыторыя прыйшла ў запусценне, а гранітная пліта была страчана. Яе знайшлі валанцёры падчас расчысткі. Паверхня пліты ўпрыгожваюць надпісы на польскай мове, якія апроч іншага змяшчаюць біяграфічныя звесткі пра бацькоў Адама Хмары.
Што ўжо казаць, зіма падарыла нам мікраскапічную колькасць