Мемарыяльны комплекс «Благаўшчына» быў адкрыты ў 29 чэрвеня 2018 года на тым месцы, дзе падчас Другой сусветнай вайны адбываліся масавыя расстрэлы мірных савецкіх грамадзянаў, а таксама габрэяў, дэпартаваных з розных краін Усходняй Еўропы. У 2002 годзе тут быў усталяваны памятны камень.
Над абліччам мемарыяльнага комплексу «Благаўшчына» супольна працавалі творчая група пад кіраўніцтвам Леаніда Левіна і Мінскпраект. Пліты з паліраванага каменя пазначаюць месцы, дзе знайшлі целы расстраляных. У кампазіцыю таксама ўваходзяць калоны, што напамінаюць абпалены слуп. Яны пазначаюць межы пляцоўкі, дзе праводзіліся масавыя забойствы.