Некалі ва ўрочышча Людвiкава месціўся гарнізон польскіх памежнікаў. У 1920-1930-я гады апроч уласна жаўнерняў тут былі пабудаваны хаты для афіцэрскіх сем'яў, а таксама водапампоўня і ўся патрэбная інфраструктура. Мястэчка было закінута пасля пачатку Другой сусветнай вайны, з часам мясцовыя жыхары разабралі многія будынкі на цэглу. Аднак нават тыя руіны корпуса аховы памежжа «Людвiкава», якія захаваліся да нашых дзён, вырабляюць моцнае ўражанне.