Некалі ў Ясянцы знаходзілася не захаваная да нашых дзён сядзіба Абуховічаў, пра якую напамінаюць 200-гадовыя дубы, старыя ліпы і клёны. На пясчаным узвышэнні змесцаваны даўнейшыя могілкі, якія з XVIII стагоддзя сталі месцам пахавання навакольнай шляхты.Зарослыя высокай травой і заплеценыя пышнымі павоямі, гэтыя могілкі падобна рамантычнаму бачанню з далёкага мінулага. Тут захаваліся радавыя капліцы, надмагільныя пліты і помнікі, пад якімі спачываюць Абуховічы з Ясянцу, Вендарф з Галынкі, Яленскі і іншыя. Асабліва характэрная капліца-пахавальня Вендарфаў з паўкруглай апсідай, на фасадах якой умантаваны памятныя гранітныя табліцы.
Дарэчы, вёска Ясянец вядома таксама тым, што ў яе наваколлі археолагі выявілі каля ста курганоў, насыпаных дрыгавічамі ў XI–XIII стст.
Тэкст Таццяны Хвагиной, даведнік «Ад Белавежскай пушчы да палескіх балотаў»