Царква святога Ціхана ў Ганцавічах пачала будавацца ў 1994 годзе. Працы былі скончаны толькі восем гадоў праз. На Вялікдзень адбылося першае набажэнства, у якім узяў удзел архібіскуп Пінскі і Лунінецкі Стэфан. З той пары гэты храм стаў цэнтрам духоўнага жыцця мясцовай праваслаўнай грамады.
Яго архітэктура шмат у чым паўтарае традыцыі старажытнарускага дойлідства, асабліва дзякуючы накіраванасці ўгару. Адменную маляўнічасць царквы святога Ціхана ў Ганцавічах надае яе пяцікупальны сілуэт. У вонкавым дэкоры дамінуюць такія элементы, як закамары і высокія аркавыя выймы, што праразаюць фасад.