de | en | pl | ru

Будынак Мінскай сувораўскай ваеннай вучэльні


53.9114, 27.5591

У 1771 годзе на заходнім схіле Траецкай гары быў закладзены сціплы манастыр каталіцкага ордэна марыявітак.

У Рэчы Паспалітай гэты ордэн адказваў за жаночую адукацыю (паслушніц вучылі мовам, арыфметыцы і вядзенню хатняй гаспадаркі), акрамя таго, па прыкладзе Дзевы Марыі манашкам належыла клапаціцца пра бедных і сірот. У 1811 годзе на сродкі, выдзеленыя дабрачынным таварыствам, на ранейшым месцы па праекце губернскага архітэктара Чэхаўскага былі збудаваны новы каменны манастыр і шпіталь, прызначаны для догляду за старымі, жабракамі і пазашлюбнымі дзецьмі. У цэнтры комплексу ўзвышаўся касцёл Святога Вікенція, выкананы ў самым модным у першай траціне XIX стагоддзя стылі ампір.

Аднак праз некалькі дзесяцігоддзяў манастыр быў скасаваны, а яго памяшканні перадалі праваслаўнай духоўнай семінарыі, якая прабыла ў гэтых сценах да рэвалюцыі. Адным з знакамітых яе выпускнікоў быў Іосіф Гашкевіч – сын вясковага святара з Рэчыцкага павета, які ў 1858 годзе стаў першым дыпламатычным прадстаўніком Расійскай імперыі ў Японіі, а таксама першым замежнікам, якому было дазволена выехаць за межы японскай сталіцы і здзейсніць вандраванне па Краіне ўзыходзячага сонца.

У 1921 годзе былыя келлі сясцёр-марыявітак занялі вайскоўцы: пасля закрыцця семінарыі тут размяшчаліся пяхотныя курсы, неўзабаве ператвораныя ў Аб’яднаную ваенную школу, першым начальнікам якой стаў чатырохкратны кавалер ордэна Чырвонага Сцяга (у той час вышэйшай узнагароды СССР), герой Грамадзянскай вайны Ян Фабрыцыус. Да 1930-х навучанне ў мінскай ваеннай школе праходзіла на беларускай мове. Пасля Другой сусветнай вайны будынак чакала капітальная перабудова (ізноў у стылі ампір, толькі зараз сталінскі) з даданнем двух паверхаў, і былы манастыр прыняў новых "паслушнікаў" - курсантаў Мінскай сувораўскай ваеннай вучэльні.




Водгукі

Пакінуць каментар
Каб пакінуць каментар, вам неабходна аўтарызавацца.
Дадайце сваю інфармацыю аб гэтым аб'екце і фатаграфію
Перацягні фатаграфію сюды
або націсніце на блок
Фатаграфія павінна мець дазвол не менш 1330x887px.
Вага не павінен перавышаць 1 МБ
Загружаць можна толькі аўтарскія фатаграфіі ў фармаце jpg
Памер або тып фатаграфіі не адпавядаюць патрабаванням!
Калі ласка, увядзіце больш праўдзівае апісанне аб'екта альбо цікавыя факты пра яго: