Як тураператару пачаць працаваць з бязвізавым парадкам уезду

Ўпаўнаважаным органам па працы з бязвізавым парадкам уезду і выезду замежных грамадзян у рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 699 ад 2019/08/07 з'яўляецца кіраванне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

Для атрымання дазволу працаваць з замежнымі турыстамі ў рамках бязвізавага парадку ўезду, тураператару неабходна прадставіць у упаўнаважаны орган сертыфікат адпаведнасці пра тое, што аказанне турыстычных паслуг адпавядае патрабаванням, устаноўленым у СТБ 1352.

Органамі, якія ажыццяўляюць сертыфікацыю з'яўляюцца:

  • Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальнае агенцтва па турызме»
    220004, г.Мінск, пр-т. Пераможцаў, 19
    тэл. 8 0172 26 90 98
    E-mail: info@belarustourism.by
  • Навукова-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі»
    220113, г.Мінск, вул. Мележа, 3, каб. 406
    8 0172 69 69 99, 8 0172 69 68 32, Факс: 8 0172 69 68 89
    E-mail: belgiss@mail.belpak.by, info@belgiss.by
  • Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Брэсцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі»
    224001, г. Брэст, вул. Кіжаватава, 10/1, каб. 14
    8 0162 53 72 12, 8 0162 58 08 70, Факс: 8 0162 58 08 71
    E-mail: csm@brest.by

Сертыфікат накіроўваецца па адрасе электроннай пошты grodnovisafree@grsu.by
Кантакты па пытаннях рэгістрацыі:
Тэл. 8 (0152) 73-19-72
E-mail: grodnovisafree@grsu.by